Аб магчымасці атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах адукацыі Круглянскага раёна
Аб магчымасці атрымання адукацыі на беларускай мове
ва ўстановах адукацыі Круглянскага раёна
У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (глава 9 артыкул 90) мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі з улікам пажаданняў законных прадстаўнікоў выхаванцаў.
Могуць стварацца групы з беларускай мовай навучання і выхавання па запыце законных прадстаўнікоў дзяцей на падставе пісьмовай заявы ва ўстанову дашкольнай адукацыі.
У Круглянскім раёне функцыянуе 13 устаноў адукацыі, у якіх створаны ўмовы для атрымання дашкольнай адукацыі, у 8 з якіх (у 11 групах) адукацыйны працэс ажыццяўляецца на беларускай мове.
Установа адукацыі Адрас установы дашкольнай адукацыі Колькасць груп
ва ўстанове адукацыі
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячы сад вескі Грыбіна» 213190, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н
в. Грыбіна
вул. Школьная, 1
тэл. 33 870 1
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячы сад аграгарадка Запруддзе» 213187,
Магілёўская вобл. Круглянскі р-н
в. Запруддзе
вул. Школьная, 12
тэл. 33 737 1
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Філатаўскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа» 213191, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н,
в. Філатава вул.Лавянецкага,42
тэл. 75 325, 75 349 1
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рубежскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа» 213193, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н
в. Рубеж
вул. Паркавая, 28
тэл. 74 939, 74 833 1
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Кручанскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа» 213197, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н
в. Круча
вул. Школьная,2
тэл. 73 867, 73 868 1
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Шапялевічскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа» 213195, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н
в. Шапялевічы перавулак Школьны, 1
тэл. 70 198, 70 142 1
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цяцерынскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа» 213186, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н
в. Цяцерына
вул. Цэнтральная, 6
тэл. 74 434, 74 417 3
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Комсенічскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа» 213184, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н
в. Комсенічы перавулак Школьны,1
тэл. 38 683, 38 691 2
У адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўсіх установах адукацыі вядзецца работа па развіцці беларускага маўлення, азнаямленні з культурнай спадчынай Беларусі: праводзяцца заняткі, святы, ранішнікі, гульні і забавы на беларускай мове.
Пастаноўка на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, вядзецца ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 234 ад 16 жніўня 2011 года. Згодна з пунктам 6 пастановы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь № 39 ад 7 мая 2009 года “Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вядзення справаводства па адміністрацыйных працэдурах у дзяржаўных органах і іншых арганізацыях”, на падставе пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23.02.2018 № 02-02-18/1672/дс/ “Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі” ў рэгістрацыйна-кантрольныя формы будзе ўключаны рэквізіт, для забеспячэння ўліку заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх на выбар мовы навучання ва ўстанове дашкольнай адукацыі.